Дзесяць гаспадарак Віцебскай вобласці завяршылі ўборку збожжавых
Сярод перадавікоў жніва адразу пяць гаспадарак Аршанскага раёна. У цэлым раён, маючы самы вялікі збожжавы клін у вобласці (амаль 37,4 тыс. га), скасіў каля 80% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га. Зараз перадавікі дапамагаюць скончыць уборку збожжавых суседнім гаспадаркам. Па тэмпах уборачнай кампаніі ў вобласці лідзіруе Лёзненскі раён, дзе скашана амаль 88% плошчаў. Усяго ў раёне намалочана 32,8 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць складае 22,4 ц/га.
6 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дзесяць гаспадарак Віцебскай вобласці завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Сярод перадавікоў жніва адразу пяць гаспадарак Аршанскага раёна. У цэлым раён, маючы самы вялікі збожжавы клін у вобласці (амаль 37,4 тыс. га), скасіў каля 80% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га. Аршанскія сельгаспрадпрыемствы таксама ўносяць самы вялікі ўклад у абласны каравай: па дадзеных на 6 жніўня ў раёне намалочана амаль 86,5 тыс.т збожжа.
Па адным прадпрыемстве завяршылі ўборачную кампанію ў Лёзненскім, Сенненскім, Талачынскім, Дубровенскім і Чашніцкім раёнах.
Зараз перадавікі дапамагаюць скончыць уборку збожжавых суседнім гаспадаркам. Па тэмпах уборачнай кампаніі ў вобласці лідзіруе Лёзненскі раён, дзе скашана амаль 88% плошчаў. Усяго ў раёне намалочана 32,8 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць складае 22,4 ц/га.
Пераадолеў мяжу ў 80% уборкі плошчаў таксама Сенненскі раён, дзе скашана 83,7% збожжавага кліну (намалочана 32,3 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць 16,9ц/га).
Усяго ў вобласці скашана звыш 317 тыс. га плошчаў, або 70,5% да плана, пры сярэдняй ураджайнасці 22,1 ц/га. Намалочана 707,8 тыс.т збожжа.
Гаспадаркі дзевяці раёнаў прыступілі да ўборкі яравога рапсу, які скашаны на плошчы каля 840 га.-0-