Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у Гарадку

Детский дом семейного типа открылся в Международный день защиты детей в Городке

На аб'ект затрачана каля Br1,8 млрд з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. 


Агульная плошча пяціпакаёвага дома з мансардай складае амаль 130 кв.м, побач размяшчаюцца прысядзібны ўчастак і гаспадарчыя пабудовы. Навасёламі сталі сужэнская пара Уладзіміра і Юліі Сапрыкавых, у якой ужо ёсць дзіця, і пяцёра дзяцей (родных братоў і сясцёр), якія засталіся сёлета ўвесну без апекі бацькоў.




Фота Аляксандра Хітрова - БЕЛТА.