Дзіцячы музычны конкурс стаў сапраўдным канкурэнтам конкурсу маладых выканаўцаў - Р.Бас

18 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск" на "Славянскім базары" стаў сапраўдным канкурэнтам конкурсу маладых выканаўцаў. Такое меркаванне выказаў сёння карэспандэнту БЕЛТА дырэктар цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Радзівон Бас на цырымоніі ўзнагароджання. "Па сваёй відовішчнасці, запатрабаванасці ён стаў сапраўдным канкурэнтам даросламу конкурсу", - сказаў Радзівон Бас, дадаўшы, што цяпер разглядаецца пытанне аб правядзенні гала-канцэрта дзіцячага музычнага спаборніцтва на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы "Славянскага базару" - у Летнім амфітэатры. "Ён гэтага заслугоўвае", - заключыў Радзівон Бас. Удзельнікамі юбілейнага дзіцячага музычнага конкурсу сталі 20 юных выканаўцаў з 17 краін свету. Галоўную ўзнагароду спаборніцтва - Гран-пры - заваявала сёлета прадстаўніца Грузіі Марыям Бічашвілі. Беларускія прадстаўніцы Ліза Мураўёва і Яўгенія Кляпіцкая сталі дыпламанткамі конкурсу.-0-