Дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба» «Віцебскаблгаза» ў Шумілінскім раёне прызнаны лепшым у краіне
У 2021 годзе за чатыры змены ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры, размешчаным на беразе возера Будавесць у аграгарадку Амбросавічы Шумілінскага раёна, адпачылі 330 дзяцей.
Па выніках агляду-конкурсу «Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» «Дружба» прызнана пераможцам 2021 года ў намінацыі «Лепшы загарадны аздараўленчы лагер». Конкурснае журы адзначыла высокую кваліфікацыю персаналу, арганізацыю харчавання, узровень культурна-масавых і дасугавых мерапрыемстваў, фізкультурна-аздараўленчую працу, а таксама няўхільнае выкананне рэкамендацый па недапушчэнні распаўсюджвання COVID-19.