Дзіцячы тэатр моды з Наваполацка заваяваў узнагароды на міжнародным фестывалі ў Балгарыі

Детский театр моды из Новополоцка завоевал награды на международном фестивале в Болгарии

Узорны дзіцячы тэатр моды "Топа-топ" з Наваполацка прыняў удзел у Міжнародным творчым фестывалі дзяцей і моладзі "Хваля ідэй", які прайшоў у горадзе Кранева (Балгарыя).

Усяго дзіцячы калектыў прывёз дадому чатыры дыпломы. Калекцыі "О, спорт, ты – мір!" і "Прагулка ў аблоках" атрымалі дыпломы лаўрэатаў I і III ступені адпаведна, удзельніца тэатра Паліна Вашкевіч заваявала дыплом II ступені ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў.

У агульным заліку тэатр моды "Топа-топ" у творчай барацьбе з адзінаццаццю калектывамі з Беларусі, Расіі і Казахстана заняў другое месца.