Дзіцячы тэхнапарк плануецца стварыць у Воршы на базе IT-акадэміі
IT-акадэмія адкрыта ў Оршы ў 2016 годзе пры падтрымцы кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій як цэнтр па навучанні педагогаў і навучэнцаў праграмаванню ў асяроддзі Scratch і камп'ютарнай графіцы. У акадэміі дзеці займаюцца праектнай і вучэбна-даследчай дзейнасцю, звязанай з прымяненнем сродкаў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Тут арганізаваны заняткі па робататэхніцы. Акадэмія дзейнічае на базе ўстановы дадатковай адукацыі "Аршанскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі".
"У бліжэйшы час павінна адбыцца сустрэча з кіраўніцтвам Парку высокіх тэхналогій, на якой будзе вызначана, у якім фармаце будзе далей развівацца наша IT-акадэмія. Прадугледжваецца пашырэнне дзейнасці за кошт стварэння розных лабараторый, у тым ліку 3D-мадэлявання, тыпаграфікі, лічбавай лабараторыі. У планах таксама пашырэнне лабараторыі робататэхнікі. Рэалізаваўшы задуманае, можна будзе наладзіць цеснае супрацоўніцтва з прадпрыемствамі - вытворцы будуць нам даваць тэхнічныя заданні, а мы зможам іх рэалізоўваць", - распавялі ў аддзеле.
Пашырэнне дзейнасці за кошт стварэння новых лабараторый будзе спрыяць таму, што акадэмія набудзе большую практычную значнасць. Узмацніцца прафарыентацыя - дзеці будуць займацца праграмаваннем больш прадметна, змогуць выбраць сферу дзейнасці, якая ім найбольш цікавая.