За мінулыя суткі ў розных раёнах Віцебскай вобласці знойдзена дзевяць боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны
2 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дзевяць боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў розных раёнах Віцебскай вобласці за мінулыя суткі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Так, у Расонскім раёне мясцовы жыхар падчас купання ў рацэ Дрыса звярнуў увагу на прадметы, якія нагадвалі з выгляду армейскія боепрыпасы. Як аказалася, усяго ў тым месцы знаходзілася шэсць снарадаў калібра 150 мм часоў мінулай вайны.
У Віцебску пры ачыстцы пляжу ў парку імя Савецкай Арміі выратавальнікі ОСВОД натрапілі на гранату. Прыбылыя спецыялісты групы размініравання воінскай часці 5524 МУС устанавілі, што гэта аказалася ручная граната ўзору 1942 года савецкай вытворчасці.
Яшчэ па адным снарадзе было выяўлена ў Полацкім і Шумілінскім раёнах пры правядзенні земляных работ.
Па даных на раніцу 2 ліпеня, абясшкоджаны два боепрыпасы. У астатніх выпадках выезд групы размініравання запланаваны на сёння, месцы выяўлення выбухованебяспечных прадметаў знаходзяцца пад аховай супрацоўнікаў МУС.-0-