З пачатку года ў Беларусі адкрыты дзевяць аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў
7 жніўня, Мінск /Аксана Шыкуць - БЕЛТА/. У Беларусі з пачатку года адкрыты 9 аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Усяго ж на 1 ліпеня ў рэспубліцы дзейнічалі 104 такія аддзяленні, у якіх працавалі 74 рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні і 502 гурткі і клубы па інтарэсах.
У аддзяленнях дзённага знаходжання створаны ўсе неабходныя ўмовы для сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве - працуюць спартзалы, творчыя і працоўныя майстэрні, ёсць кухні для заняткаў па бытавой адаптацыі. Спецыялісты праводзяць заняткі па развіцці ў інвалідаў навыкаў паводзін, самакантролю, зносін, карыстання тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Галоўная задача такіх аддзяленняў - садзейнічанне інвалідам у аднаўленні парушаных або страчаных навыкаў да самаабслугоўвання, падрыхтоўка да самастойнага жыцця.
Акрамя таго, для пажылых людзей і інвалідаў, якія па якіх-небудзь прычынах не могуць жыць самастойна, у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання працуюць аддзяленні кругласутачнага знаходжання. На 1 ліпеня іх было 48, пры гэтым агульная колькасць ложка-месцаў за паўгоддзе павялічылася на 57 і склала 1656 месцаў.-0-