Дзяўчынка, чыё жыццё ратаваў увесь Наваполацк, пайшла ў школу
Невымоцная ўвага надаецца гарадскімі ўладамі маленькай дзяўчынцы з Наваполацка. Паліну Мішуту ў горадзе ведаюць, мабыць, усе. Гэта не дзіўна, бо агульнымі намаганнямі некалькі гадоў таму наваполачане падарылі дзяўчынцы жыццё, шчыра перажывалі за яе лёс.
Справа ў тым, што малое нарадзілася з рэдкім захворваннем, якое выклікае прыпынак дыхання ў сне. З самага нараджэння яна практычна жыла разам з мамай у бальніцы — пакінуць дзіця без назірання лекараў было немагчыма.
У ходзе дабрачыннай акцыі гараджане тады сабралі сродкі на дарагое лячэнне дзіцяці. Цяпер Паліна — звычайнае жыццярадаснае дзіця, у чым і змаглі пераканацца старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава, а таксама лідары грамадскіх арганізацый — Савета жанчын, Фонду міру і Чырвонага Крыжа, якія наведалі сям'ю напярэдадні Дня ведаў.
Дзяўчынка сёлета пайшла ў першы клас, а таму ўсім вельмі хацелася павіншаваць Паліну Мішуту з такой знамянальнай падзеяй.
?Алена Бегунова, Рэспубліка