Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі прайшла ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Мерапрыемства прайшло з удзелам памочніка Прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча. Ён звярнуў увагу прысутных на неабходнасць дэталёва ўнікнуць у нюансы прапанаваных новаўвядзенняў, а затым правесці аналагічныя сустрэчы ў педагагічных калектывах для таго, каб людзі прынялі рашэнне на маючым адбыцца рэферэндуме.
Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што за час працы над тэкстам змяненняў і дапаўненняў давялося разгледзець тысячы прапаноў ад грамадзян краіны. Сістэматызаваўшы ўсе звароты, праведзена вялікая праца.
— Сёння самае галоўнае — пачуць меркаванне людзей, — перакананы Памочнік Прэзідэнта. — Змяненні ёсць, людзі павінны абмеркаваць, унесці свае прапановы. Правільнае бачанне і разуменне таго, што адбывалася ў гісторыі, як раз і закладзена ў Канстытуцыі, для таго, каб нашы дзеці маглі разумець, як зараджалася наша дзяржава, якім складаным быў гэты шлях, чаго мы ў выніку дасягнулі і якімі бачым перспектывы.

У калектыве цікавасць выклікала ўзмацненне ролі Усебеларускага народнага сходу. Анатоль Канстанцінавіч падкрэсліў, у першую чаргу, гэта не стварэнне новага прадстаўнічага органа, як спрабуюць пераканаць беларусаў праціўнікі канстытуцыйнай рэформы. Усебеларускі народны сход як сродак ажыццяўлення сапраўднай народаўладдзя існуе і функцыянуе не першы год. Таму прапануецца толькі на заканадаўчым узроўні замацаваць за ім тыя паўнамоцтвы, якія фактычна УНС ужо выконвае. Галоўнай яго задачай павінна стаць выпрацоўка і зацвярджэнне стратэгіі развіцця краіны на пяцігодку.
Гаварылі пра развіццё рабочых прафесій, у прыватнасці пра карысць агракласаў, узнялі тэму сацыяльных гарантый для шматдзетных сем'яў. Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома адзначыў, што ў змененым дакуменце замацавана паняцце шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны, ды і ў цэлым шырэй прапісаны правы і абавязкі мужа і жонкі. — Гэтая папраўка сапраўды важная, — сказаў Дзмітрый Леанідавіч. — Сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы — гэта замацаваная норма на ўзроўні Асноўнага Закона краіны. Так, ёсць асобныя краіны, дзе легалізаваны аднаполыя шлюбы, але чаму мы, беларусы, павінны арыентавацца на Данію ці Швецыю? Беларусь — унікальная краіна, са сваёй культурай і традыцыямі. Перакананы, што многія члены нашага грамадства, як і я асабіста, выступаюць катэгарычна супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Па словах Анатоля Ліневіча, дыялог атрымаўся: калектыў актыўна ўдзельнічаў у абмеркаваннях, задаваў пытанні, якія іх цікавяць.
— Гэта сведчыць пра тое, што беларусы не толькі патрабуюць нечага ад дзяржавы, але і гатовы ўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны, браць на сябе адказнасць за сябе, сваіх блізкіх і сваю дзяржаву, — падвёў вынік памочнік Прэзідэнта.