Дырэктар дома культуры у гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна 6 гадоў налічвала сабе дадатковую зарплату
17 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дырэктар Дома культуры у гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна 6 гадоў налічвала сабе дадатковую зарплату, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, 47-гадовая кіраўнічка з кастрычніка 2003 па верасень 2009 года пахіліла каля Br12 млн. Грошы прадпрымальная жанчына налічвала пад выглядам заработнай платы і іншых выплат на старонніх людзей, якія фактычна ніякіх работ у Доме культуры не выконвалі, а затым здымала па даверанасцях з рахункаў "Да запатрабавання".
За хішчэнні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненыя у буйным памеры, у дачыненні да былога дырэктара узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Вядзецца следства.-0-