Дырэктар дзяржустановы ў Віцебску адрамантаваў кватэру з дапамогай падначаленых
8 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дырэктар адной з дзяржаўных устаноў Віцебска адрамантаваў кватэру, незаконна прыцягваючы да працы сваіх падначаленых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Віцебскай вобласці.
Двое супрацоўнікаў дзяржустановы фактычна не з'яўляліся на працоўным месцы на працягу больш як двух месяцаў. Іх "прагулы" санкцыянаваў дырэктар. Кіраўнік установы выкарыстоўваў падначаленых пры рамонце кватэры, якая аформлена на імя яго жонкі. Пры гэтым работнікі дакладна атрымлівалі зарплату па асноўным месцы працы ў дзяржаўнай структуры, якая фінансуецца з бюджэту.
Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі"). У ходзе расследавання будуць вывучацца падрабязнасці працоўнай біяграфіі абвінавачанага з мэтай выяўлення магчымых злоўжыванняў аналагічнага характару. -0-