Дырэктар лепельскага сельгаспрадпрыемства незаконна атрымаў службовае жыллё

28 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дырэктар лепельскага сельгаспрадпрыемства незаконна атрымаў службовае жыллё. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Вольга Грыцкевіч. Карыстаючыся сваім службовым становішчам, кіраўнік даў указанне старшыні прафсаюзнага камітэта прыняць рашэнне аб пастаноўцы сябе на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы працы. Неўзабаве жаданы службовы дом яму быў прадастаўлены. Пра незаконнасць свайго ўчынку мужчына ведаў, бо ў Лепелі яму належала трохпакаёвая кватэра і яшчэ палова прыватнага дома знаходзілася ў уласнасці жонкі. За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам іншых грамадзян, у дачыненні да былога кіраўніка ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Незаконнае рашэнне прафсаюза па пратэсце пракурора Лепельскага раёна адменена.-0-