Дырэктар ААТ «Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны баец» Аляксандр Шульгін удастоены знака «Лідэр якасці»
За асабісты ўклад у дасягненне найвышэйшых вынікаў у галіне якасці прадукцыі, паслуг і сістэмнага менеджменту па выніках 2012 года высокую ўзнагароду атрымалі пяць кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання Беларусі. Нагрудныя знакі ім уручыў у мінулы чацвер старшыня Дзяржстандарту Віктар Назаранка на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці.
У пяцёрку лідараў увайшлі дырэктар СП «Фрэбор» ТАА Васіль Бургун, генеральны дырэктар СТАА «Бел-Пласт Інтэрнэшнл» Анатоль Вялікін, генеральны дырэктар ААТ «Слонімскі мясакамбінат» Вячаслаў Нарута, дырэктар ААТ «Элема» Лідзія Шавель і дырэктар ААТ «Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны баец»
Аляксандр Шульгін. Усяго ў рэспубліцы ўжо 25 кіраўнікоў маюць такія знакі, што сведчыць аб дзелавым аўтарытэце іх прадпрыемстваў і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.
Падрыхтавала Алена СЫС. “Віцебскі рабочы”