Дырэктар ААТ «Віцебскі завод трактарных запасных частак» Алег Шымчэнка: на першым месцы – эканоміка, а не прызрачныя абяцанні
– Нашае прадпрыемства з'яўляецца часткай холдынгу «МТЗ-ХОЛДИНГ» і адным з флагманаў айчыннага трактарабудавання. Сёння ў нас працуе каля 500 чалавек, і ніводнага з іх вы не ўбачыце на мітынгах на плошчах. Таму што нашы завадчане – гэта ў першую чаргу каманда аднадумцаў, якая добра разумее сваю галоўную задачу. Яна ў тым, каб працаваць без прастояў, тым самым забяспечваючы не толькі патрэбы нашых заказчыкаў, але і будучыню – сваю і сваіх сем'яў, – адзначае Алег Шымчанка, дырэктар ААТ «Віцебскі завод трактарных запасных частак».
Сярэдняя зарплата на прадпрыемстве ў раёне 1300 рублёў, з верасня мы паднялі тарыфную стаўку 1-га разраду на 12 працэнтаў. Спыняцца не збіраемся. Дзелавыя адносіны наладжаны, у тым ліку з замежнымі партнёрамі з 24 краін блізкага і далёкага замежжа. Штомесяц адгружаем на экспарт прадукцыю на 360–450 тысяч долараў. Змагаемся за якасць вырабаў, за іх канкурэнтаздольнасць, а значыць, і імідж, дзелавую рэпутацыю завода. Адказнасць за тое, каб вытворчасць жыла, развівалася, а ў нас была ўпэўненасць у заўтрашнім дні, ляжыць не толькі на кіруючым звяне, але і на абсалютна кожным работніку. Людзі падыходзяць да мяне і прама кажуць: ніякія забастоўкі і зрывы нам не патрэбныя. Так што веру: разам мы абавязкова справімся!

"СБ".