Дырэктар аднаго з наваполацкіх дзяржпрадпрыемстваў арыштаваны за атрыманне хабару

16 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дырэктар аднаго з наваполацкіх прадпрыемстваў арыштаваны за атрыманне хабару, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Наваполацкім міжраённым аддзеле УДФР КДК Віцебскай вобласці. Кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства абвінавачваецца ў атрыманні незаконнага ўзнагароджання ў памеры 500 еўра за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па прадастаўленні ў арэнду складскога памяшкання, размешчанага на тэрыторыі прадпрыемства, без неабходнага ў такіх выпадках афіцыйнага афармлення дагаворных адносін з арандатарам. Наваполацкім міжраённым аддзелам УДФР узбуджана крымінальная справа па частцы 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Атрыманне хабару", якая прадугледжвае пакаранне аж да 7 гадоў пазбаўлення волі.-0-