Дырэктар адной са спартыўных арганізацый Віцебска каля трох гадоў займаўся махінацыямі з арэндай
3 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дырэктар адной са спартыўных арганізацый Віцебска каля трох гадоў займаўся махінацыямі з арэндай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама.
Карыстаючыся сваім службовым становішчам, 57-гадовы мужчына вырашыў выкарыстаць вольныя памяшканні арганізацыі з асабістай выгадай. Адно памяшканне кіраўнік "па-сяброўску" здаў у арэнду без афармлення юрыдычных дакументаў. Пры афармленні дагавора арэнды на другое "па-дружаску" занізіў яго кошт. Шкода ад яго дзеянняў склала звыш Br41 млн. Пры гэтым прамой матэрыяльнай выгады ён фактычна не атрымаў.
За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне асабліва буйной шкоды, у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Вядзецца расследаванне.-0-