Дырэктар аршанскага прадпрыемства растраціў Br500 млн. мэтавага крэдыту на даўгі па іншых крэдытах
11 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дырэктар аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Аршанскага раёна растраціў Br500 млн. мэтавага крэдыту на пагашэнне даўгоў па іншых крэдытах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама.
Карыстаючыся сваім службовым становішчам, 59-гадовы кіраўнік па-свойму распарадзіўся дзяржаўным мэтавым крэдытам. Замест аплаты за атрыманы камбікарм ён выкарыстаў грошы для разліку з банкамі, дзе меў запазычанасці па крэдытах свайго прадпрыемства.
Незаконныя дзеянні дырэктара прадпрыемства былі ўстаноўлены ў ходзе праверкі УДФР КДК па Віцебскай вобласці. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.237 КК Беларусі, якая прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства.-0-