Дырэктар швейнай фабрыкі з Лепельскага раёна сфальсіфікаваў страты на Br38 млн.

17 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дырэктар адной з камерцыйных структур Лепельскага раёна наўмысна прычыніў свайму прадпрыемству страты на суму амаль Br38 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама. Кіраўнік швейнай фірмы ў 2010 годзе заключыў буйны дагавор аб выкананні замовы з давальніцкай сыравіны. Пасля гэтага наўмысна, карыстаючыся службовым становішчам, ён даручыў падначаленым аформіць выкананую працу па цане ніжэй за сабекошт, а розніцу - амаль Br38 млн - прысвоіў сабе. За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.424 КК Беларусі, якая прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Вядзецца следства.-0-