Дырэктар будаўнічага прадпрыемства Наваполацка выкрадаў запчасткі для рамонту свайго аўтамабіля
16 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дырэктар аднаго з рамонтна-будаўнічых прадпрыемстваў Наваполацка выкраў запчасткі на Br12,5 млн. для рамонту сваёй машыны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Наваполацкім ГАУС.
Кіраўнік быў заўзятым паляўнічым. Гэта захапленне патрабавала не толькі наяўнасці стрэльбы, але і сродкі перамяшчэння, а апошняе ў сваю чаргу - пастаяннага рамонту. У мэтах эканоміі асабістых сродкаў мужчына вырашыў скарыстацца дэталямі, прызначанымі для рамонту службовых машын, і спісаў неабходныя запчасткі па фіктыўных дакументах.
За крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам, здзейснены ў буйным памеры, у дачыненні да дырэктара ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.210 КК, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.-0-