Дырэктар віцебскай фірмы выкраў Br237 млн пад выглядам перагану аўтамабіляў з Нямеччыны

30 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дырэктар адной з віцебскіх фірмаў выкраў Br237,5 млн. пад выглядам перагану аўтамабіляў з Нямеччыны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама. У перыяд з мая па лістапад 2009 года кіраўнік фірмы атрымаў ад 15 грамадзян буйныя сумы за дастаўку аўтамабіляў з Нямеччыны. Не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, мужчына прысвоіў грошы. Калі ў прызначаны тэрмін машыны не былі дастаўлены, афера стала відавочнай, і падманутыя віцябляне звярнуліся ў праваахоўныя органы. У дачыненні да дырэктара ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.211 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Вядзецца расследаванне.-0-