Дырэктары васьмі прадпрыемстваў прызнаны найлепшымі кіраўнікамі ў Віцебскай вобласці па выніках 2010 года
21 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дырэктары васьмі прадпрыемстваў прызнаны лепшымі кіраўнікамі ў Віцебскай вобласці па выніках працы ў 2010 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў выканаўчай дырэкцыі абласнога саюза наймальнікаў.
Конкурс "Лепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці" праводзіцца абласным саюзам наймальнікаў пяты раз і закліканы стымуляваць павышэнне дзелавой кваліфікацыі і прафесіяналізму дырэктарскага корпуса. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца кіраўнікі вытворчых прадпрыемстваў незалежна ад форм уласнасці, а права вылучэння кандыдатаў прадастаўлена гарадскім і раённым філіялам саюза наймальнікаў. Пры падвядзенні вынікаў улічваюцца больш за 10 паказчыкаў у асноўнай гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, узначаленых прэтэндэнтамі на перамогу ў конкурсе. Паводле палажэння аб конкурсе, ганаровае званне можа быць прысвоена тром дырэктарам прадпрыемстваў Віцебска, а таксама кіраўнікам з Оршы, Полацка, Наваполацка, а таксама з сельскіх раёнаў.
Лепшымі кіраўнікамі Віцебскай вобласці 2010 года сталі дырэктар СТАА "ЛЛК - Нафтан" Пётр Катульскі, дырэктар наваполацкага філіяла ААТ "Трэст Белсанцехмантаж №1" Міхаіл Элешэвіч, старшыня савета дырэктараў ТАА "ПЭ Энергакомплект" Сяргей Падгайскі, дырэктар ААТ "Віцебскі мотарарамонтны завод" Віктар Масалаў, кіраўнік ТАА "Мілінда" Людміла Дубінец (Віцебск), дырэктар навалукомльскага ААТ "Завод керамзітавага жвіру" Міхаіл Лазарашвілі, дырэктар ААТ "Аршасырзавод" Мікалай Школьнікаў і дырэктар РУВП "Спадчына Ф.Скарыны" Уладзімір Петрашкевіч (Полацк).
Уручэнне ганаровых дыпломаў і каштоўных падарункаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы на адным з пасяджэнняў абласнога савета наймальнікаў у лютым.
Віцебскі абласны савет наймальнікаў (ВАСН) - найбуйнейшае некамерцыйнае аб'яднанне наймальнікаў Прыдзвінскага краю, членамі якога з'яўляюцца больш за 270 прадпрыемстваў і арганізацый. Аб'яднанне заснавана ў 1999 годзе, яго філіялы створаны ў шасці раёнах вобласці. Аб'ём выпуску прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў - членаў ВАСН складае цяпер каля 80% агульнага аб'ёму вытворчасці прадпрыемстваў вобласці.-0-