Дырэктарам "Славянскага базару" стаў Аляксандр Сідарэнка

Директором "Славянского базара" стал Александр Сидоренко
Дирэктарам "Славянскага базару" стаў Аляксандр Сідарэнка. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пытанням арганізацыі і правядзення XXII Міжнароднага форуму мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктарам "Славянскага базару" стаў Аляксандр Сідарэнка. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пытанням арганізацыі і правядзення XXII Міжнароднага форуму мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Сідарэнка ўзначаліў Цэнтр культуры "Віцебск" пасля таго, як Радзівон Бас напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні. Да гэтага Аляксандр Сідарэнка быў першым намеснікам генеральнага дырэктара Цэнтра культуры "Віцебск", працаваў ва ўпраўленні культуры аблвыканкама, у гарвыканкаме. Сёння Аляксандр Сідарэнка быў прадстаўлены журналістам у якасці дырэктара дырэкцыі фестывалю "Славянскі базар".

"Гэты год для фестывалю няпросты. Змяняецца яго фармат. Форум пройдзе ў больш кароткія тэрміны - з 11 па 15 ліпеня. Упор зроблены на якасць фестывальных мерапрыемстваў. Па ўзгадненні з міністэрствамі культуры краін-заснавальніц на XXII Міжнародным фестывалі мастацтваў не будзе Дзён культуры Беларусі, Расіі і Украіны. Па-новаму пройдзе дзень Саюзнай дзяржавы. Вялікая праграма, якая ўвечары пройдзе ў Летнім амфітэатры, называецца "Канцэрт дружбы. Саюзная дзяржава запрашае...", у якім запланавана ўдзел артыстаў з Украіны, Казахстана, Грузіі, Латвіі, Літвы", - праінфармаваў Уладзімір Карачэўскі.

Ён таксама падкрэсліў, што сёлета асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца арганізацыі тэлевізійных трансляцый і запісаў канцэртных праграм. "Прэзідэнт Беларусі паставіў перад аргкамітэтам задачу зрабіць віцебскі форум цікавым не толькі для непасрэдных удзельнікаў і гледачоў, якія прыйдуць на канцэрты, але і для тэлевізійнай аўдыторыі ў розных краінах свету", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.