Дырэкцыя «Славянскага базару ў Віцебску» падзялілася апошнімі фестывальнымі навінамі
Затое з'явіліся новыя праекты, такія як «Кінаноч». На пляцоўцы ля канцэртнай залы «Віцебск» пакажуць дзве карціны вытворчасці «Беларусьфільм» – «Брэсцкую крэпасць» і «Правілы геймера». Як растлумачыў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, уваход у начны кінатэатр з вялікім экранам і выдатным гукам бясплатны. У фестывальную праграму ўключаны раней не заяўлены канцэрт майстроў украінскай эстрады.
Традыцыйныя «Зорныя гадзіны» пройдуць у фармаце open air. Гэта дазволіць шматлікім гараджанам і гасцям фестывалю назіраць за размовай журналістаў з папулярнымі артыстамі, якая адбудзецца на пляцоўцы перад КЗ «Віцебск».
Чаргавы раз змяніўся конкурс. Ён пройдзе ў адзін дзень. Спачатку выканаўцы прадставяць славянскі хіт у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь у рамках канцэрта «Беларусь вітае сяброў», на якім выступяць нашы папулярныя артысты. Праз некалькі гадзін спяваючыя баталіі на сцэне Летняга амфітэатра працягнуцца, яны стануць часткай канцэрта-закрыцця фестывалю. Сусветныя хіты канкурсантаў прагучаць у суправаджэнні шоў-балета Алы Духавай Todes і зорак эстрады.
Дырэкцыя раіць не прапусціць вялікі начны #Promofest Top Artist, у якім прымуць удзел папулярныя маладыя беларускія артысты. Зрэлішчным абяцае быць фінал танцавальнага праекта DREAM DANCE FEST.
Фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» прапішацца на Пушкінскай плошчы, вуліцах Талстога і Суворава, у скверы Маякоўскага. У дні фестывалю пройдзе акцыя «Букет дабра». Гледачы замест куплі букетаў для артыстаў змогуць пералічыць любую суму на дапамогу дзецям. Тым больш што на сцэну доступ гледачам будзе забаронены.
Абвешчана і заданне для рэкорду «Славянскага базару – 2020» – фота на фоне неба Віцебска.
"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.