Duty-free адкрыўся на мяжы Верхнядзвінскага раёна
На аўтадарожным пункце пропуску «Грыгораўшчына» (Верхнядзвінскі р-н) адкрылася крама бяспошліннага гандлю (дьюці-фры).
Тут за наяўны і безнаяўны разлік грамадзяне, якія пакідаюць тэрыторыю ЕАЭС, пры прад'яўленні адпаведнага дакумента могуць набыць тавары розных вытворцаў па зніжаных цэнах. У выпадку ўзнікнення абставін, якія перашкаджаюць выезду, асобы, якія набылі прадукцыю ў краме бяспошліннага гандлю, могуць яе вярнуць у нязменным стане пры ўмове захаванасці маркіроўкі і ўпакоўкі, а таксама касавага чэка.
Алена Пятрова, «Віцебскія весці».