Для віцебскіх кіроўцаў маршрутак і грамадскага транспарту будзе праведзены круглы стол

20 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кіроўцы маршрутак і грамадскага транспарту Віцебска абмяркуюць за круглым сталом найбольш вострыя пытанні, якія ўзнікаюць паміж імі ў ходзе дарожнага руху. Мерапрыемства адбудзецца 21 сакавіка ва УУС Віцебскага аблвыканкама, паведамілі карэспандэнту ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС. Трэцім бокам, які мае свае прэтэнзіі да кіроўцаў, на гэтым сходзе стануць прадстаўнікі праваахоўных органаў, увага якіх у большай ступені будзе сканцэнтравана на кіроўцах маршрутных таксі. Як адзначылі ў ДАІ, найбольш распаўсюджаным парушэннем перавозчыкаў з'яўляецца праезд на забараняльны сігнал святлафора. Далей лідзіруюць перавышэнне хуткасці і размовы па мабільным тэлефоне падчас руху. Да больш дробных "правіннасцей" адносяцца непрышпігнуты рамень бяспекі, брудная машына і іншыя. Усяго за мінулы год у абласным цэнтры з удзелам маршрутак было здзейснена 45 ДТЗ без пацярпелых. Характэрны і той факт, што многія перавозчыкі на працягу кароткага прамежку часу па некалькі разоў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці за розныя правапарушэнні. У ходзе мерапрыемства кожнаму з удзельнікаў будзе прадастаўлена магчымасць выступіць па хвалюючым пытанні. Як спадзяюцца арганізатары, такая адкрытая размова дапаможа палепшыць не толькі адносіны паміж кіроўцамі розных транспартных сродкаў, але і сітуацыю на дарогах горада.-0-