Дзмітрый Дзямідаў датэрмінова прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дмитрий Демидов досрочно проголосовал на выборах Президента Республики Беларусь
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў датэрмінова прагаласаваў на сваім выбарчым участку.


Ён ацаніў актыўнасць выбаршчыкаў у ходзе гэтай кампаніі як высокую, што пацвярджаюць маніторынгі. На выбарчыя ўчасткі ідуць людзі розных узростаў як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Выбары праходзяць у атмасферы высокага грамадзянска-патрыятычнага ўздыму.

- Людзі разумеюць важнасць гэтага грамадска-палітычнага мерапрыемства, выканання грамадзянскага абавязку і свайго выбару, - адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці. - Датэрміновае галасаванне праходзіць на высокім арганізацыйным узроўні. Упэўнены, што так жа і нават лепш пройдзе асноўны дзень выбараў.

Дзмітрый Дзямідаў пагутарыў з маладымі людзьмі, якія галасуюць упершыню. Успомніў, як, будучы студэнтам, галасаваў на першых выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе. Ён прызнаўся, што тады не ў поўнай меры ўсведамляў, наколькі гэта была эпохальная падзея. Жыццё паказала: верным аказаўся выбар, зроблены тады ім і большасцю ўдзельнікаў электаральнай кампаніі. Яе вынік стаў кропкай адліку будаўніцтва моцнай, прыгожай, незалежнай
Рэспублікі Беларусь.

Нечаканай, але вельмі паказальнай атрымалася сустрэча з выбаршчыкамі са старэйшага пакалення: сёстрамі-блізнятамі Людмілай Зарэцкай і Нінай Волкавай. 1 студзеня ім споўнілася па 78 гадоў. Нягледзячы на гады, яны жыва цікавяцца ўнутранай палітыкай, з'яўляюцца гарачымі патрыётамі сваёй краіны. Дзмітрый Дзямідаў падзякаваў ім за працу на карысць краіны, супрычастнасць да працэсаў, якія адбываюцца ў краіне.

Як старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Дзмітрый Дзямідаў уручыў маладым выбаршчыкам і блізнятам памятныя падарункі.

"Віцебскія весці"