Дзмітрый Дзямідаў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў Полацку
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Полацку.
Пад сцягам нашай краіны 220 юных палачан уступілі ў шэрагі піянерскай арганізацыі. Таксама маладымі актывістамі папоўніліся шэрагі БРСМ, раённага аддзялення рэспубліканскай партыі "Белая Русь".