Дзмітрый Дзямідаў: «Развіццё рэгіёнаў заўсёды ў цэнтры ўвагі»

Дмитрий Демидов: "Развитие регионов всегда в центре внимания"
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў правёў рабочую нараду з кіраўніцтвам Шумілінскага раёна па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

У гутарцы з карэспандэнтам "Віцебскіх вестак" кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці адзначыў, што кіраўніцтва рэгіёна ўяўляе сабой дастаткова зладжаную каманду, людзі хварэюць за развіццё малой радзімы. Ёсць вынікі ў прамысловасці, ЖКГ, сацыяльнай сферы. Тут дзейная будаўнічая арганізацыя, нацэленая на выкананне максімуму работ уласнымі сіламі.

На нарадзе прыводзіліся прыклады, калі маладыя спецыялісты перасяляюцца з абласнога цэнтра ў Шуміліна, дзе будуюць сваю кар'еру.

– Такія практыкі трэба вывучаць для разумення таго, што падштурхоўвае моладзь да пераезду ў рэгіёны, - адзначыў Дзмітрый Уладзіміравіч. – Прэзідэнт нашай краіны на VI Усебеларускім народным сходзе адным з ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі абазначыў формулу – «моцныя рэгіёны – моцная краіна». Таму развіццё рэгіёнаў заўсёды ў цэнтры ўвагі. Улады павінны разумець: што трэба рабіць па стварэнні камфортных умоў для працы і жыцця людзей.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"