Дни Пскоўскай вобласці пройдуць у Віцебску ў 2025 годзе
Мерапрыемства анансаваў губернатар расійскага рэгіёна Міхаіл Ведэрнікаў.
«Мы рыхтуемся і думаем, чым нашых беларускіх сяброў парадаваць і здзівіць. Мы яшчэ з двума выканкамамі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. У 2025 годзе падпішам з яшчэ адным», - удакладніў губернатар Пскоўскай вобласці.
Міхаіл Ведэрнікаў адзначыў, што ў год 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбудуцца сумесныя расійска-беларускія мерапрыемствы.
Па матэрыялах тэлеграм-канала "Пскоўскае Агенцтва Інфармацыі"