Дні Віцебскай вобласці пройдуць у Маскве
У праграме «Дзён Віцебскай вобласці» – пленарнае пасяджэнне, падпісанне пагадненняў і пратаколаў аб намерах, прэзентацыя дасягненняў і інвестыцыйных праектаў у сферы машынабудавання, дрэваапрацоўкі, будаўніцтва, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, адпачынку і аздараўлення.
На выставе суб'ектаў гаспадарання паўночнага рэгіёну Беларусі размесцяцца калектыўныя стэнды СЭЗ ”Віцебск“, аб'яднанняў “Віцебскі канцэрн ”Мяса-малочныя прадукты“, ”Віцебскпрам“, а таксама вытворцаў кандытарскай, лікёра-гарэлачнай, кансерваванай прадукцыі, вырабаў лёгкай прамысловасці, высокадакладнага аптычнага абсталявання, медыцынскіх прыбораў, прадукцыі з ільновалокна, станкабудавання, водаачыснага абсталявання, радыёэлектронікі, кабельнай прадукцыі, пад'ёмнага абсталявання, іншых прадпрыемстваў-экспарцёраў.
Таксама будзе арганізавана дэгустацыя прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната, Глыбокскага малочнакансервавага камбіната, Пастаўскага малочнага завода, кандытарскай фабрыкі ”Віцьба“, Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі і іншых вытворцаў.
Такая наглядная дэманстрацыя асартыменту і якасці прыдзвінскіх прадуктаў харчавання будзе садзейнічаць хутчэйшаму ўстанаўленню партнёрскіх адносін, арганізацыі прамых паставак, устанаўленню іншых форм узаемадзеяння.
Акрамя таго, расіяне змогуць наведаць экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Віцебскай мастацкай школы і Марку Шагалу, а таксама ўбачыць выступленні творчых калектываў Віцебскай вобласці.