Дні Віцебскай вобласці ў Саксоніі плануецца правесці ў красавіку 2010 года

10 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дні Віцебскай вобласці ў Саксоніі (Лейпцыг, Германія) плануецца правесці ў красавіку 2010 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення БелГПП Валерый Буткевіч. Асноўнай падзеяй стане прэзентацыя эканамічных магчымасцей Віцебска і Віцебскай вобласці, а таксама інвестыцыйных праектаў, якія прапануюцца для рэалізацыі з удзелам нямецкага капіталу. У ходзе мерапрыемства прадугледжваецца правесці бізнес-форум для віцебскіх і нямецкіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у супрацоўніцтве, пры падтрымцы Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Паўночнай Саксоніі. Зацікаўленасць ва ўдзеле ў дзелавой праграме форуму ўжо выказалі больш за 60 прадпрыемстваў і бізнес-структур Саксоніі і шэрагу іншых рэгіёнаў Германіі, адзначыў Валерый Буткевіч. Плануецца арганізаваць сустрэчы кіраўнікоў Віцебскай вобласці і Лейпцыга, а таксама дзелавыя кантакты дэлегацыі вобласці з кіраўніцтвам Лейпцыгскай міжнароднай выставы і Гандлёва-прамысловай палаты Лейпцыга. Цяпер вядзецца праца па дэталізацыі праграмы правядзення Дзён Віцебскай вобласці ў Саксоніі і фарміраванні складу дэлегацыі беларускага рэгіёну. Акрамя таго, ужо дасягнута дамоўленасць аб сустрэчным візіце нямецкіх дзелавых колаў у Віцебскую вобласць для працягу перамоваў, абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва і ўмацавання кантактаў, якія ўстанавіліся ў ходзе прэзентацыі беларускага рэгіёну ў Саксоніі. Візіт нямецкай дэлегацыі ў Віцебскую вобласць запланаваны на лета бягучага года. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Віцебскае аддзяленне БелГПП пры падтрымцы Прадстаўніцтва БелГПП у ФРГ.-0-