Дні хрысціянскай культуры пройдуць у Віцебскай вобласці напярэдадні калядных і навагодніх святаў

16 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Фестываль "Дзень хрысціянскай культуры" пройдзе ў Віцебскай вобласці напярэдадні калядных і навагодніх святаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай каталіцкай епархіі. Фестываль закліканы нагадаць кожнаму чалавеку пра тое, што дабро і любоў заўсёды побач з намі. Мерапрыемства ўключае цэлы калейдаскоп выстаў дзіцячых малюнкаў і прафесійных мастакоў, прысвечаных чараўніцтву Каляд, а таксама канцэрты калядных песень. Яны паўсюдна пройдуць ва ўсіх каталіцкіх парафіях Віцебскай вобласці. Адным з найбольш яркіх і цікавых падзей "Дзён хрысціянскай культуры" стане конкурс батлеек, які адбудзецца 29 снежня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава. 10 дзіцячых калектываў, якія займаюцца пры парафіях Віцебскай дыяцэзіі, пакажуць лялечныя прадстаўленні. Лепшыя з удзельнікаў будуць адзначаны прызамі. Калядныя святы - час, калі варта надаць асаблівую ўвагу хворым і самотным людзям і ў першую чаргу дзецям. Таму ў гэты перыяд каталіцкія святары разам са сваімі парафіянамі правядуць шэраг дабрачынных акцый для дзетак з прытулкаў і арганізуюць святочныя канцэрты ў бальніцах, расказалі ў епархіі.-0-