Пераможцы спаборніцтваў сярод механізатараў Віцебскай вобласці па выніках сяўбы атрымаюць да 40 базавых велічынь
Чатыры намінацыі падзелены на групы ў залежнасці ад магутнасці тэхнікі. У кожнай будзе вызначана па тры пераможцы, якія за першае, другое і трэцяе месцы атрымаюць адпаведна 40, 30 і 20 базавых велічынь.
Па аператыўнай інфармацыі, у сваіх групах лідзіравалі:
Успашка глебы: Дзмітрый Філіповіч і Леанід Яшчанка (СХФ ім. Ю. Смірнова Дубровенскага раёна ААТ «Аршанскі КХП»), Сяргей Раманоўскі і Дзмітрый Шынкевіч (ААТ «Росскі Селец» ААТ «Аршанскі КХП»), Міхаіл Латышаў і Дзмітрый Талдыкін (СХФ «Надзежына» Талачынскага раёна ААТ «Аршанскі КХП»), Андрэй Лаппо (філіял «Маяк-Ушацкі» ААТ «Полацкі КХП»).
Перадпасяўная падрыхтоўка глебы: Максім Родкін і Мікалай Родкін (СХФ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП»), Міхаіл Міронька і Юрый Шынкевіч (СХФ «Смальяны» ААТ «Аршанскі КХП»), Юрый Карманаў і Аляксандр Пахоненка (УП «Межава-Агра» ААТ «Аршанскі КХП»).
Сяўба: Вадзім Пыхцін (СХФ «Заазёр’е» Лепельскага раёна ААТ «Віцебскі мясакамбінат»), Аляксей Картэнька (ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод»), Генадзь Сіманковіч (СУП «Мярэцкія» ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод»), Леанід Аляксеенка (СХФ «Заазёр’е» Лепельскага раёна ААТ «Віцебскі мясакамбінат»).
Коткаванне пасеваў: Вадзім Карабатаў (СХФ «Заазёр’е» Лепельскага раёна ААТ «Віцебскі мясакамбінат»).