Дабрыня беларусаў і першародная прырода заваявалі Прэзідэнта В'етнама
15 мая, Лепельскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дабрыня беларусаў і першародная прырода пакінулі самыя цёплыя ўражанні ў прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Мінь Чыета. Аб гэтым ён расказаў сёння журналістам пасля наведвання Бярэзінскага біясфернага запаведніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт В'етнама пабываў у Доме экалагічнай асветы, у музеі запаведніка, дзе пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. Характэрна, што гэтая кніга адкрываецца запісам, які ў 1998 годзе зрабіў яго папярэднік Прэзідэнт В'етнама Чан Дык Лыонг. Высокаму госцю паказалі вальеры з дзікімі жывёламі, якія насяляюць лясы Беларусі, і правялі па экалагічнай сцежцы. Не перастаючы захапляцца прыродай Беларусі, прэзідэнт В'етнама пажартаваў, што не менш яркае ўражанне ў яго засталося ад камароў.
Нгуен Мінь Чыет у размове з журналістамі высока ацаніў дзейнасць беларускай дзяржавы па абароне навакольнага асяроддзя і ахове прыроды.
Бярэзінскі біясферны запаведнік быў заснаваны ў 1925 годзе. На сённяшні дзень гэтая эталонная тэрыторыя з'яўляецца ўзорам мінімальнага ўздзеяння чалавека на прыроду. Тут насяляе каля 300 жывёл і птушак, больш за 2 тыс. відаў раслін.-0-