Добрых спраў шмат не бывае: Уладзімір Церанцьеў наведаў сям'ю з Рубы

У межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», а таксама акцыі «У Новы год – з «Белай Руссю» старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Цярэнцьеў наведаў сям’ю Біруковых з г.п. Руба Чыгуначнага раёна Віцебска.

– Падыходзіць да завяршэння акцыя «Нашы дзеці», але чарада добрых спраў працягваецца, бо нам важна дайсці да кожнага дзіцяці. Шматдзетным сем’ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей у адзіночку, мы гаворым словы падзякі, дзецям дорым падарункі і ў адказ атрымліваем шчаслівыя ўсмешкі і шчырыя эмоцыі, – адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў. – Дзецям важна бачыць годны прыклад побач. І Сяргей Бірукоў, які адзін выхоўвае дачку Юлю, таму пацвярджэнне. Ён выдатны бацька, грамадзянін сваёй краіны і чалавек, які годна працуе на вытворчасці.

Ініцыятыва аказання матэрыяльнай дапамогі сям’і Біруковых падтрымана кіраўніцтвам ААТ «Даламіт», дзе працуе Сяргей Яўгенавіч, і адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска.

"Віцебскія весці"