Дамовы на выкарыстанне таварнага знака "Славянскі базар у Віцебску" заключылі 17 прадпрыемстваў
8 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Дагаворы на выкарыстанне таварнага знака "Славянскі базар у Віцебску" заключылі 17 суб'ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара цэнтра культуры "Віцебск" Вольга Сальнікава.
Сярод тых, хто на законных падставах будзе выкарыстоўваць вядомы брэнд, швейныя прадпрыемствы "Свіцянак", "Дынама-праграм" з Оршы, "Сцяг індустрыялізацыі" і "КІМ" з Віцебска. Тут распрацавалі сувенірную прадукцыю, мадэлі адзення з лагатыпам фестывалю. Напярэдадні фестывалю таварны знак "Славянскі базар у Віцебску" з'явіцца на ўпакоўцы з прадукцыяй Міёрскага і Глыбоцкага мясакамбінатаў, Віцебскхлебапрама, кандытарскага камбіната "Віцьба", "Верхнядзвінскага масласырзавода". Апроч прадпрыемстваў, таварны знак набываюць і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Па словах Вольгі Сальнікавай, праца па заключэнні ліцэнзійных дагавораў яшчэ працягваецца, пры гэтым цэнтр культуры "Віцебск" як уладальнік таварнай маркі выкарыстоўвае мінімальныя стаўкі пры продажы правоў на фестывальны брэнд.
У 2008 годзе ад рэкламнай дзейнасці фестываль зарабіў каля Br400 млн.-0-