Докшыцкі раён першым у Віцебскай вобласці ўключыўся ў пасяўную кампанію
2 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Докшыцкі раён першым у Віцебскай вобласці ўключыўся ў пасяўную кампанію, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Леанід Плешка.
Пакуль сяўба вядзецца выбарачна, але ўжо ў бліжэйшыя дні з прыходам устойлівага цяпла яна актыўна разгорнецца ва ўсіх раёнах, адзначыў суразмоўца. Сёлета гаспадаркам вобласці трэба будзе засеяць 353 тыс. га плошчаў. З іх 80 га прыпадае на кукурузу, 28 тыс. га адведзена пад лён, 20 тыс. га - азімы і яравы рапс, 5,5 тыс. га - бульбу, астатняе зоймуць збожжавыя культуры. Дадаткова да гэтага трэба будзе разараць каля 200 тыс. га пад збожжавыя і кармавыя культуры.
Усяго на палі вобласці гэтай вясной будзе выведзена каля 8,5 тыс. адзінак тэхнікі, якая гатова да працы. А каб правесці пасяўную ў максімальна сціслыя тэрміны, на дапамогу сялу будуць накіраваны каля 1 тыс. трактарыстаў з гарадскіх прадпрыемстваў ЖКГ і некалькі сотняў выпускнікоў сельскагаспадарчых вучэльняў і каледжаў.
Мэтавымі паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на 2009 год прадугледжана вырабіць збожжавых і збожжавых бабовых культур больш за 1,2 млн.т, бульбы - звыш 1,2 млн.т, агародніны - 300 тыс.т, ільнавалакна - 20 тыс.т, малака - больш за 1 млн.т. Чаканы тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў 2009 годзе ва ўсіх катэгорыях гаспадарак 109,5% да ўзроўню 2008 года.-0-