Докшыцкі хлебазавод значна пашырыў асартымент выпускаемай прадукцыі
Докшыцкі хлебазавод значна пашырыў асартымент выпускаемай прадукцыі, якая, дарэчы, прыпадабаецца і сталічным жыхарам.
Па нядаўна асвоеннай рэцэптуры рыхтуюць хлеб «Білеўскі пах», «Пастушок», батон «Браслаўскі новы», багет «Еўрапейскі». Ёсць у прадпрыемства і ўласныя напрацоўкі. Напрыклад, хлеб «Гусліст новы», які распрацоўваўся начальнікам вытворча-тэхнічнай лабараторыі Святланай Чурко. Усе гэтыя вырабы можна ўбачыць на прылаўках крам Докшыцкага раёна.
Акрамя таго, завод задавальняе патрэбы і сталічных жыхароў. Так, толькі ў лістападзе ў гандлёвую сетку Мінска адправілі 36 тон хлебабулачных вырабаў. Плюс каля 3 тон – у харчовыя кропкі Мядзельскага раёна.