Доля мясцовых відаў паліва ў сістэме ЖКГ Віцебскай вобласці па выніках года вырасце да 70%
– На мадэрнізаванай кацельні ў Віцебску ў якасці эксперыменту ўжыты кандэнсацыйныя цеплаўтыкалізатары, якія павялічваюць КПД катлоў на паліўнай шчэпе на 6%, зніжаючы такім чынам удзельны расход паліва на 1Гкал да ўзроўню 159 кг умоўнага паліва. Гэта аналагічна газавым катлам, – адзначыў начальнік упраўлення.
Ён дадаў, што ў бягучым годзе дадаткова да задання пачата рэканструкцыя газавай кацельні ў Аршанскім раёне (пасёлак Андрэеўшчына). Мадэрнізацыя, якая завершыцца ў 4-м квартале 2016 года, прадугледжвае ўстаноўку двух катлоў магутнасцю 5 МВт, якія працуюць на паліўнай шчэпе. Акрамя гэтага ў рэгіёне вядзецца мадэрнізацыя невялікіх кацельняў, тут усталёўваецца больш эфектыўнае абсталяванне – пелетныя катлы, якія працуюць без абслуговага персаналу. У гэтым годзе ўстаноўка такога абсталяванняадбываецца ў Дубровенскім, Лепельскім, Лёзненскім, Аршанскім, Сенненскім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах.
– Для павышэння эфектыўнасці праведзена аптымізацыя схем цеплазабеспячэння з ліквідацыяй пяці кацельняў. Вобласць у поўным аб'ёме выканала заданне па замене цеплавых сетак - работы выкананы на больш чым 70 км цеплатрас, – канстатаваў Юрый Дзядзела.