Доля МВТ у паліўным балансе Беларусі да канца 2011 года павінна скласці не менш за 22%
9 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Доля мясцовых відаў паліва ў балансе кацельна-печанага паліва ў Беларусі да канца 2011 года павінна скласці не менш за 22%. Пра гэта заявіў сёння дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта Беларусі Леанід Шэнец на міжнароднай выстаўцы-канферэнцыі "Энергарэсурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы" у Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Задача вельмі складаная, падкрэсліў Леанід Шэнец. Для яе выканання, у прыватнасці, трэба будзе асвоіць вытворчасць бурага вугалю, разведаныя запасы якога ацэньваюцца ў 250 млн.т з каларыйнасцю не ніжэй за 3,8-4 тыс. ккал.
Дырэктар дэпартамента таксама паведаміў, што за 2011 год трэба будзе выканаць задачу па зніжэнні энергаёмістасці ВУП не менш чым на 6-7%. -0-