Службовых асоб Глыбоцкай птушкафабрыкі абвінавачваюць у крадзяжы прадукцыі на суму больш за Br39 млн.
16 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Службовыя асобы Глыбоцкай птушкафабрыкі абвінавачваюцца ў буйной крадзяжы прадукцыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Белавус.
Дзве работніцы прадпрыемства, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, уступілі ў змову з 40-гадовым індывідуальным прадпрымальнікам. Са снежня 2008 года па чэрвень 2009 года з мэтай асабістага ўзбагачэння дамы перадалі яму яек і мяса птушкі на суму больш чым на Br39 млн.
За крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры, у дачыненні да жанчын узбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. На бягучым тыдні крымінальная справа будзе перададзена ў суд. Індывідуальны прадпрымальнік у цяперашні час знаходзіцца ў вышуку.-0-