Дадатковыя даходы бюджэту Віцебскай вобласці па выніках 2010 года склалі каля Br50 млрд.
20 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дадатковыя даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці па выніках 2010 года склалі каля Br50 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Усяго ў кансалідаваны бюджэт вобласці паступіла Br4,3 трлн. даходаў, або 101,2% гадавых планавых прызначэнняў, у тым ліку плацяжы ў рэспубліканскі бюджэт склалі каля Br2,3 трлн. (101,3% да плана), у мясцовы бюджэт паступіла Br2 трлн. (101%). Асноўнымі даходнымі крыніцамі кансалідаванага бюджэту вобласці з'яўляюцца акцызы - іх удзельная вага склала 32% у агульным аб'ёме паступленняў, ПДВ - 26%, падаходны падатак - 12,7%, падатак на прыбытак - 8,2%.
Па дадзеных на 1 студзеня, запазычанасць суб'ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці па плацяжах у бюджэт склала Br4,7 млрд. і скарацілася за мінулы год на Br15,6 млрд. Інспекцыямі МПЗ вобласці ў парадку прыняцця мер прымусовага спагнання запазычанасці ліквідавалі недаімку бюджэту на суму Br272,1 млрд. Гэта складае 5,9% ад агульнай сумы бюджэтных даходаў.
Найбольшую долю плацяжоў забяспечвалі юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці, якімі сфарміравана 96% даходаў бюджэту (у тым ліку дзяржаўнымі прадпрыемствамі 80,4%). Аб'ём падатковых плацяжоў індывідуальных прадпрымальнікаў склаў 2,3% даходаў бюджэту, плацяжы фізічных асоб займаюць каля 1,7% у агульным аб'ёме даходаў. Усяго ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту ў 2010 годзе прымалі ўдзел звыш 466,5 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку амаль 17 тыс. юрыдычных асоб, каля 29 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і больш за 420,5 тыс. фізічных асоб.-0-