Дадатковыя даходы бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку склалі больш за Br146 млрд.

23 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дадатковыя даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку склалі больш за Br146 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. За 4 месяцы ў даход кансалідаванага бюджэту вобласці паступіла больш за Br1,45 трлн., або 111,2% ад запланаванага. Выкананне планавых паказчыкаў па даходах забяспечана па бюджэтах усіх узроўняў. У рэспубліканскі бюджэт паступіла амаль Br636 млрд., што складае 107,6% да плана, у мясцовы бюджэт прыцягнута каля Br814,5 млрд. (114,2%). У структуры даходаў бюджэту ўдзельная вага паступленняў па падатку на дабаўленую вартасць складае каля 27,6% ад агульнага аб'ёму плацяжоў, на акцызы прыпадае 21,7% агульнага аб'ёму даходаў, падаходны падатак - 16,6%, падатак на прыбытак - 8,9%. Найбольшую долю плацяжоў забяспечваюць юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці, якімі сфармавана 95% даходаў бюджэту (у тым ліку дзяржаўнымі прадпрыемствамі амаль 80%). Аб'ём падатковых плацяжоў індывідуальных прадпрымальнікаў складае 2,8% даходаў бюджэту, плацяжы фізічных асоб займаюць каля 1,6% у агульным аб'ёме даходаў. Усяго ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту прымаюць удзел звыш 462 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку амаль 17,2 тыс. юрыдычных асоб, каля 29,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Па дадзеных на 1 мая, бюджэтная запазычанасць суб'ектаў гаспадарання вобласці склала Br13,8 млрд. і павялічылася на Br2 млрд. у параўнанні з дадзенымі на пачатак красавіка. У прымусовым парадку падатковыя органы вобласці ліквідавалі недаімку бюджэту на суму Br36,4 млрд., або 2,5% ад агульнай сумы бюджэтных даходаў, у тым ліку за кошт спісання дэбіторскай запазычанасці даўжнікоў у бюджэт прыцягнута амаль Br30 млрд.-0-