Дадатковыя даходы бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-чэрвені склалі больш за Br91 млрд.
18 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дадатковыя даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-чэрвені склалі больш за Br91 млрд. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Усяго за паўгоддзе ў даход кансалідаванага бюджэту вобласці паступіла амаль Br2,3 трлн., у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт прыцягнута звыш Br1 трлн., у мясцовы бюджэт паступіла больш за Br1,2 трлн. Выкананне планавых паказчыкаў па даходах забяспечана па бюджэтах усіх узроўняў. У структуры даходаў удзельная вага паступленняў па падатку на дабаўленую вартасць складае каля 27% ад агульнага аб'ёму плацяжоў, на акцызы прыпадае больш за 26% агульнага аб'ёму даходаў, падаходны падатак - 16,8%, падатак на прыбытак - 9,8%.
Найбольшую долю плацяжоў забяспечваюць юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці, якімі сфарміравана амаль 96% даходаў бюджэту (у тым ліку дзяржаўнымі прадпрыемствамі больш за 80%). Аб'ём падатковых плацяжоў індывідуальных прадпрымальнікаў складае 2,5% даходаў бюджэту, плацяжы фізічных асоб займаюць каля 1,6% у агульным аб'ёме даходаў. Усяго ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту прымаюць удзел звыш 457 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку амаль 17,2 тыс. юрыдычных асоб, каля 27,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.
Па дадзеных на 1 ліпеня, бюджэтная запазычанасць суб'ектаў гаспадарання вобласці склала Br8,8 млрд. і паменшылася за чэрвень на Br0,6 млрд. Найбольшая сума запазычанасці (Br8,7 млрд.) застаецца за прадпрыемствамі і арганізацыямі рознай формы ўласнасці. У прымусовым парадку падатковыя органы вобласці ліквідавалі недаімку бюджэту на суму Br56,8 млрд., або 2,5% ад агульнай сумы бюджэтных даходаў, у тым ліку за кошт спісання дэбіторскай запазычанасці даўжнікоў у бюджэт прыцягнута каля Br48 млрд.-0-