Дадатковыя даходы бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-веражні склалі каля Br52,6 млрд.
22 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дадатковыя даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-верасьні бягучага года склалі каля Br52,6 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
За студзень-верасень у даход кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці паступіла больш за Br3 трлн., або 101,8% плана. Выкананне планавых паказчыкаў па даходах забяспечана па бюджэтах усіх узроўняў. У рэспубліканскі бюджэт паступіла амаль Br1,6 трлн., што складае 102,3% плана (дадатковыя паступленні склалі Br34,9 млрд.), у мясцовы бюджэт прыцягнута больш за Br1,4 трлн. (101,3%, звыш плана паступіла Br17,7 млрд.). Асноўнымі даходнымі крыніцамі кансалідаванага бюджэту вобласці з'яўляюцца акцызы - іх удзельная вага склала 35,3% у агульным аб'ёме паступленняў, ПДВ - 21,8%, падаходны падатак - 12,5%, падатак на прыбытак - 8,5%.
Станоўчай тэндэнцыяй гэтага года з'яўляецца скарачэнне запазычанасці плацельшчыкаў па плацяжах у бюджэт, якая паменшылася з пачатку года больш чым на 63% і на 1 кастрычніка склала Br7,5 млрд. Толькі за верасень даўгі плацельшчыкаў паменшыліся на Br5,1 млрд. у параўнанні з данымі на канец жніўня. Асноўнымі бюджэтнымі даўжнікамі з'яўляюцца юрыдычныя асобы розных форм уласнасці, на якіх прыпадае 96% агульнай сумы даўгавых абавязацельстваў. Найменшую суму запазычанасці маюць плацельшчыкі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у Дубровенскім (каля Br162 тыс.), Шумілінскім (Br277 тыс.), Пастаўскім (Br376 тыс.) і Браслаўскім (Br377 тыс.) раёнах. Самая буйная запазычанасць амаль у Br3 млрд. чысліцца за прадпрыемствамі і арганізацыямі Віцебска. Падатковыя органы ў прымусовым парадку спагналі запазычанасць плацельшчыкаў перад бюджэтам на Br229,7 млрд., што складае 7,6% агульнай сумы бюджэтных даходаў за 9 месяцаў.
Усяго ў фарміраванні даходнай часткі кансалідаванага бюджэту вобласці прымаюць удзел амаль 465 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку больш за 16,8 тыс. юрыдычных асоб і амаль 30 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.-0-