Дадатковыя цягнікі падчас лістападаўскіх святаў і канікул
Беларуская чыгунка прызначыла больш за 20 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах Беларусі і ў міжнародных зносінах падчас лістападаўскіх святаў і канікул. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у перыяд школьных канікул", - адзначылі спецыялісты. У прыватнасці, 3 лістапада будзе курсіраваць дадатковы цягнік №688 Брэст-Магілёў, 6 лістапада - цягнікі №667 Мінск-Брэст, №672 Мінск-Гомель, №638 Мінск-Гомель, №637 Гомель-Мінск, №693 Полацк-Мінск, №694 Мінск-Полацк, 7 лістапада - цягнікі №666 Брэст-Мінск, №671 Гомель-Мінск, №638 Мінск-Гомель, №637 Гомель-Мінск.
У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны па маршруце Брэст-Масква-Брэст.