Дадатковыя пункты спрошчанага пропуску праз беларуска-літоўскую мяжу адкрыюць 1-2 лістапада

31 кастрычніка, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. У сувязі з Днём усіх святых і Днём памяці памерлых 1 і 2 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы будуць працаваць дадатковыя пункты спрошчанага пропуску для прымежнага насельніцтва, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка па рабоце са СМІ Смаргонскай памежнай групы Аляксандр Калоб. Па ўзгадненні з літоўскім бокам будзе дадаткова ажыццяўляцца пропуск грамадзян праз мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску "Клявіца" на тэрыторыі Ашмянскага раёна (1 лістапада з 10.00 да 17.00). Пункт спрошчанага пропуску "Кемялішкі" на тэрыторыі Астравецкага раёна адкрываецца для грамадзян на 1 і 2 лістапада (з 10.00 да 17.00). Дадаткова 1 лістапада з 8.00 да 20.00 будзе функцыянаваць пункт спрошчанага пропуску "Лынтупы" на тэрыторыі Пастаўскага раёна. У дадзеных пунктах спрошчанага пропуску будзе ажыццёўлены пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прымежнай тэрыторыі. Для перасячэння мяжы пры сабе неабходна мець пашпарт з візай суседняя дзяржавы і дакумент, які пацвярджае пастаяннае пражыванне на прымежнай тэрыторыі.-0-