Дадатковы асаблівы рэжым падаткаабкладання «Падатак на прафесійны даход» уводзіцца з 1 студзеня 2023 года ў Беларусі
ВАЖНА!
Пераход на дадзены рэжым
падаткаабкладання ажыццяўляецца
добраахвотна.
Да пераваг дадзенага рэжыму адносяцца:
- простата пачатку прымянення: дастаткова ўсталяваць і
- зарэгістравацца у мабільным дадатку «Прафдаход»;
- выгадныя падатковыя стаўкі (10 працэнтаў і 20 працэнтаў, а для атрымальнікаў пенсіі – фактычна 4 працэнтаў і 8 працэнтаў);
- не трэба прадстаўляць падатковыя справаздачы і дэкларацыі, улік атрыманых даходаў вядзецца праз фарміруемыя чэкі ў дадатку «Прафдаход»;
- падатак налічваецца падатковым органам, а папярэдняя яго сума разлічваецца аўтаматычна ў дадатку.
Стаўкі падатку ўстаноўлены ў памеры 10 працэнтаў незалежна ад памеру атрыманай выручкі пры працы з фізічнымі асобамі і замежнымі юрыдычнымі асобамі. Пры працы з беларускімі суб'ектамі гаспадарання - 10 працэнтаў пры суме атрыманага даходу не больш за 60 000 рублёў і 20 працэнтаў з сумы перавышэння названага памеру
(гэта значыць, калі даход склаў 75000 рублёў, то 60000 рублёў будзе абкладацца па стаўцы 10 працэнтаў, а 15000 рублёў – па стаўцы 20 працэнтаў).
Для фізічных асоб, упершыню зарэгістраваных у якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, прадугледжана льгота у выглядзе падатковага выліку ў памеры 2 000 беларускіх рублёў.
Самастойна разлічваць падатак на прафесійны даход плацельшчыкам не трэба. Прымяненне падатковага выліку, памер стаўкі і іншыя асаблівасці разліку цалкам аўтаматызаваны. Таксама не патрабуецца прадстаўленне падатковых дэкларацый.
ВАЖНА! Для прымянення падатку нафізічная асоба, якая атрымлівае прафесійны даход, абавязана выкарыстоўваць лічбавую платформу – дадатак «Падатак на прафесійны даход» («Прафдаход») (праграмнае забеспячэнне Міністэрства па падатках і зборах) з выкарыстаннем смартфона або камп'ютара (уключаючы планшэтны), падлучанага да сеткі Інтэрнэт.
Фізічная асоба, якая выявіла жаданне перайсці на прымяненне падатку на прафесійны даход, абавязана да пачатку ажыццяўлення дзейнасці: усталяваць на свой смартфон або камп'ютар дадатак
«Прафдаход»; праінфармаваць падатковы орган праз дадатак «Прафдаход» аб
прымяненні падатку на прафесійны даход.
З падрабязнай інфармацыяй аб прымяненні асаблівага рэжыму падаткаабкладання «Падатак на прафесійны даход» і выкарыстанні дадатку «Прафдаход» можна азнаёміцца на сайце МПЗ у спецыяльна створанай і размешчанай у раздзеле «Актуальна» старонцы «Падатак на прафесійны даход» па спасылцы https://www.nalog.gov.by/professional_income_tax/ або па QR-кодах:
1.Што такое падатак на прафесійны даход?
2. Мабільны дадатак «Падатак на прафесійны даход»