Дарогі, бытавыя пытанні і працаўладкаванне – Анатоль Ліневіч правёў прыём грамадзян у Воршы

З дарожнымі праблемамі, бытавымі пытаннямі і просьбамі аб працаўладкаванні звярнуліся сёння жыхары Оршы і Аршанскага раёна да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча падчас прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян.

Прыём пачаўся з тэлефонных званкоў. Жыхары некалькіх вёсак (Дачная, Рамальдава, Агранамічная) звярнуліся са падобнымі праблемамі: прасілі дапамагчы добраўпарадкаваць вуліцы ў населеных пунктах, недзе палепшыць дарожнае пакрыццё, у іншых месцах няма асвятлення і тратуараў. Людзі звярталіся да мясцовых улад, але пакуль канкрэтнага рашэння няма. Памочнік Прэзідэнта запэўніў, што праблемы вяскоўцаў разгледзяць і праінфармуюць іх, як будзе наводзіцца парадак.

На прыёме Іван Іванцоў

З асабістай праблемай прыйшла на прыём жыхарка Оршы. Яе былы муж з 2017 года не выплачвае аліменты. Пасля звароту жанчыны да праваахоўнікаў мужчыну знайшлі ў Падольску (Расія). Цяпер яна спрабуе дамагчыся ад расійскага боку дапамогі, каб нядбайны муж вярнуў належныя грошы. З гэтым пытаннем звернуцца ў Міністэрства юстыцыі і будуць трымаць яго вырашэнне на кантролі.

На прыёме Алег Свірыдаў з сынам УладзімірамНа прыёме Алег Свірыдаў з сынам Уладзімірам

Ваенны камісар ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў Ігар ЛітоўчыкВаенны камісар ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў Ігар Літоўчык

Яшчэ адна гараджанка папрасіла дапамогі ў працаўладкаванні пасля звальнення з аўтапарка №3, яна працавала прыбіральшчыцай на аўтарынку. На думку жанчыны, пазбавілі яе працы незаконна, пасля канфлікту з начальнікам. Анатоль Ліневіч паабяцаў, што ў гэтым пытанні разбяруцца і паведамят аб рашэнні. Калі не атрымаецца працаўладкаваць на ранейшае месца, дапамогуць знайсці новае.

На прыёме Ірына Купрыяненка
На прыёме Ірына Купрыяненка

На прыёме Наталля Шупілава з маці Лідзіяй Школьнікавай
На прыёме Наталля Шупілава з маці Лідзіяй Школьнікавай

У размове з журналістамі памочнік Прэзідэнта адзначыў, што папярэдні прыём грамадзян у Воршы быў не так даўно - 11 лютага. У мінулы раз не ўсе змаглі запісацца, таму вырашылі правесці сустрэчу праз месяц. "Жыхары Аршанскага раёна традыцыйна актыўныя, яны звяртаюцца па розных пытаннях. Паўторных зваротаў няма, некаторыя жыхары ўжо прыходзяць падзякаваць за арганізаваную працу. Спадзяюся, што і іншыя праблемы будуць разгледжаны ў кароткія тэрміны, па многіх з іх дадзены адпаведныя даручэнні, пастаўлены на кантроль", - сказаў Анатоль Ліневіч.

На прыём да памочніка Прэзідэнта ў Воршы запісаліся больш за 30 чалавек. Былі закрануты пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, працы праваахоўных органаў і арганізацый ЖКГ, а таксама зямельныя і жыллёвыя праблемы.

 

БЕЛТА.